Мінская міліцыя шукае зніклых падлеткаў, знайшлі развітальную запіску. Фота
Іх месцазнаходжанне невядомае з 26 сакавіка.
У Мінску шукаюць двух падлеткаў, месцазнаходжанне якіх невядомае з 26 сакавіка. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, тады пайшоў у палітэхнічны каледж на вучобу і не вярнуўся 16-гадовы Фёдар Ждановіч (на здымку зверху). Дома ён пакінуў развітальную запіску.
Мяркуецца, што разам з Ждановічам знік 26 сакавіка 15-гадовы Андрэй Рачок. Міліцыя просіць дапамагчы ў іх пошуку. Кантактныя тэлефоны: 8 (029) 595-47-04, 8 (017) 280-02-02 ці 102.

Фота: guvd.gov.by