Мінская міліцыя знайшла падпольны цэх па вытворчасці фальшывага кан’яка

Міліцыя знайшла ў Мінску падпольны цэх па вытворчасці кан’яка прэстыжных малдаўскіх марак, паведамляе БЕЛТА. Фальшывы кан’як “Квінт”, “Чорны бусел” і “Белы бусел” рабілі 51-гадовая жыхарка Малдовы і 49-гадовы мінчанін. Разлівалі напой на арандаванай кватэры. Рабілі яго са спірту невядомага паходжання.  Праваахоўнікі канфіскавалі больш за сотню пляшак з фальшывым кан’яком, 121 пляшку папулярнай украінскай гарэлкі без акцызных марак, а таксама 375 літраў спірту і шэраг іншых матэрыялаў, якія прызначаліся для вытворчасці тавару. На гаспадароў падпольнага цэху завялі крымінальную справу.