Мінскі педагог-педафіл асуджаны на 13 гадоў пазбаўлення волі
Акрамя таго ён пазбаўлены права займацца педагагічнай дзейнасцю на пяць гадоў.
Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на пракуратуру Ленінскага раёна сталіцы.
23-гадовы мінчук працаваў псіхолагам у школе. Яго затрымалі з доказамі злачынства 3 лютага 2012 года. У судзе даказана некалькі дзясяткаў эпізодаў злачыннай дзейнасці, якія адносяцца да 2008—2012 гадоў. Вядома пра 12 пацярпелых — хлопчыкаў 10—14 гадоў. Злачынствы адбываліся ў розных месцах. Калі ў машыне, то педафіл здымаў усё на відэарэгістратар.
Абвінавачваны абскардзіў прысуд, бо лічыць пакаранне занадта жорсткім.
Фота — lisichansk.com.ua