Мінскі школьнік прыехаў да бабулі і напароўся на арматуру (фота)
Здарэнне адбылося на рэчцы Арэса ў Старадарожскім раёне каля вёскі Горкі.
14-гадовы хлопчык прыехаў са сталіцы на вакацыі да бабулі. Ён зайшоў у ваду каля шлюза, устаноўленага на Арэсе, і наступіў на арматуру. Яна ўвайшла ў ступню школьніка прыблізна на 2 сантыметры. Вызвалілі хлопчыка выратавальнікі, якія перадалі яго медыкам. Пасля аказання меддапамогі пацярпелага адпусцілі дахаты, інфармуе прэс-служба МНС.


Фота — mchs.gov.by