Мінскім клубам і барам нагадаюць пра забарону на феерверкі ў памяшканнях

Міліцыя папярэдзяць кіраўніцтва ўсіх рэстаранаў, дыскатэк, бараў і іншых забаўляльных устаноў Мінска пра недапушчальнасць выкарыстання піратэхнікі ў закрытых памяшканнях, паведамляе "Інтэрфакс-Захад".
Гэта звязана з трагічнымі падзеямі ў Расіі. У пажары ў пермскім клубе, які здарыўся з-за феерверка, загінулі 112 чалавек.

Супрацоўнікі мінскай міліцыі сустрэнуцца з кіраўнікамі клубаў, каб папярэдзіць пра неабходнасць выканання мер бяспекі падчас калядных і навагодніх святаў.

Таксама праваахоўнікі ўзмацнілі кантроль на рынках у сувязі з нелегальным продажам піратэхнікі. За мінулыя выхадныя на рынку ў Ждановічах канфіскавана больш за 18 тысяч штук піратэхнічных вырабаў.