Мінскія чыноўнікі шукаюць энергазберагальныя тэхналогіі ў Харкаве (фота)

Энергазберагальныя тэхналогіі шукае ў Харкаве афіцыйная дэлегацыя Мінскай вобласці на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Анатолем Мірчуком.  Паводле слоў Мірчука, галоўная мэта чатырохдзённага візіта — азнаямленне з патэнцыялам мясцовых прадпрыемстваў і навуковых установаў, асабліва ў сферы распрацоўкі і ўкаранення энергазберагальных тэхналогій і перахода на альтэрнатыўныя віды паліва. Чыноўнік прызнаўся ў размове з намеснікам харкаўскага губернатара, што да гэтага беларусаў штурхаюць "адносіны паміж Беларуссю і Расіяй у сферы паставак газу".

У прыватнасці, украінцы патлумачылі беларускім чыноўнікам, як можна з карысцю для эканомікі выкарыстоўваць сена альбо семкі.



Фота — glavnoe.ua