Мінскія дзяўчаты часцей бяруць шлюбы з расіянамі і радзей — з амерыканцамі

Беларускія дзяўчаты сталі радзей заключаць шлюбы з амерыканцамі. Паводле звестак загадчыцы мінскага Дома шлюбаў Надзеі Равуцкай, сёлета зафіксавана толькі тры такіх выпадкі, а летась яны былі сярод лідэраў. Лідыруюць у шлюбным рэйтынгу расіяне: з імі свой лёс звязалі 28 беларусак. Далей ідзе Нямеччына (16 шлюбаў), Італія і Ізраіль (па 14), Літва (12).

БЕЛТА паведамляе, што ў першым паўгоддзі 2009 года ў мінскім Доме шлюбаў было зарэгістравана амаль 200 шлюбаў беларускіх дзяўчат з грамадзянамі 50 краін свету, сярод іх — Новая Зеландыя, Гана, Камерун і Нігерыя.