Мінскія ўлады не дазволілі пікет у падтрымку антыкарупцыйных дзеянняў

Мінскі гарвыканкам не дазволіў правядзенне 31 студзеня ў сталіцы пікета ў падтрымку дзеянняў кіраўніка дзяржавы па барацьбе з карупцыяй. Паводле слоў заяўніцы акцыі Людмілы Кучуры, сваю адмову чыноўнікі патлумачылі тым, што ўдзельнікі пікета будуць ствараць перашкоды пешаходнаму і транспартнаму руху ў раёне перакрыжавання вуліц Багдановіча, Арлоўскай і Сурганава. Як мяркуе Кучура, адмова гарадскіх уладаў сведчыць пра тое, што барацьба з карупцыяй у краіне "пачалася і закончылася" 13 лістапада 2008 года, калі кіраўнік дзяржавы правёў нараду па пытаннях эфектыўнасці мераў, якія ўжываюцца для барацьбы з карупцыяй.

БелаПАН