Мінскія выкладчыкі фізкультуры будуць вучыць японцаў гімнастыцы

Сталічныя выкладчыкі фізічнай культуры будуць працаваць у Сендайскім інстытуце фізкультуры. Віцэ-мэр Сендая Эміка Івасакі перадала Міхаілу Паўлаву просьбу рэктара мясцовага інстытута аб тым, каб Беларусь накіравала ў Японію выкладчыка па гімнастыцы.
Як паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”, ужо ёсць і кандыдатура. Гэта выпускніца і аспірантка ўніверсітэта фізкультуры Марыя Макарава.