Мінюст чакае прапановаў з Расіі , каб урэгуляваць пастаўкі нафтапрадуктаў

Міністэрства юстыцыі як прадстаўнік беларускага ўрада ў Эканамічным судзе СНД звярнулася да Мінюста Расіі. Афіцыйны Мінск просіць паведаміць аб прапановах Масквы па ўрэгуляванні паставак расійскіх нафтапрадуктаў у Беларусь у пазасудовым парадку.
Як нагадвае БелаПАН, 7 верасня Эканамічны суд СНД не стаў разглядаць па сутнасці пазоў Беларусі да Расіі. Наша краіна настойвала на незаконнасці збірання мытаў на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расіі ў Беларусь. Расійскі бок заявіў пра жаданне разгледзець спрэчку ў пазасудовым парадку. Суд абвясціў перапынак у разглядзе справы да 7 кастрычніка.

Тым часам Мінюст накіраваў у суд высновы кафедры міжнароднага права і кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Белдзяржуніверсітэта, а таксама выснову Інстытута права Ўкраіны. Усе гэтыя дакументы пацвярджаюць абгрунтаванасць пазіцыі беларускага ўрада ў гэтай спрэчцы.