Мінюст пагражае ліквідаваць партыі, калі яны заклікалі людзей на Плошчу

Мінюст не выключае забароны партый, якія правакавалі беспарадкі ў Мінску 19 снежня. "Калі партыя ці грамадскае аб'яднанне прымалі рашэнне аб удзеле ў масавых беспарадках, то мы будзем ставіць пытанне аб іх ліквідацыі", — сказаў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў. "Мы будзем разбірацца з улікам інфармацыі праваахоўных органаў", — цытуе словы міністра РІА Новости.