Мірны і Бхупаці прайгралі ў другім матчы выніковага турніру ў Лондане

Першую паразу на выніковым мужчынскім тэнісным турніры ў Лондане зазналі Максім Мірны і Махеш Бхупаці.
24 лістапада беларус і індыец з лікам 6:7 (5:7), 6:7 (1:7) прайгралі Дэніэлу Нестару (Канада) і Ненаду Жымонджычу (Сербія), інфармуе БелаПАН.

У стартавым матчы Мірны і Бхупаці выйгралі 7:6 (7:2), 6:4 у паляка Любаша Кубата і аўстрыйца Олівера Мараха. Для выхаду ў паўфінал беларуска-індыйскаму дуэту неабходна выйграць у сёмай пары турніру — Уэслі Муді (ПАР) і Дзіка Нормана (Бельгія).