Мірны і Бхупаці прайгралі ў фінале буйнога турніру ў Валенсіі

Тэнісісты Максім Мірны і Махеш Бхупаці не змаглі выйграць турнір у іспанскай Валенсіі з прызавым фондам 1 млн 357 тыс. еўра. 7 лістапада ў фінальнай сустрэчы беларуска-індыйскі дуэт саступіў братам Эндзі і Джэймі Мюрэям з Вялікабрытаніі — 6:7 (8:10), 7:5, 7:10 (тай-брэйк).

У паўфінале Мірны і Бхупаці ўзялі верх над першай парай турніру — палякам Лукашам Кубатам і аўстрыйцам Оліверам Марахам — 7:6 (7:3), 6:4, нагадвае БелаПАН.