Мірны ў пары з Фішэрам прайгралі на старце тэніснага турніру ў Дэльрэй-Біч
Беларускі тэнісіст Максім Мірны і яго новы партнёр аўстраліец Эшлі Фішэр няўдала выступілі на турніры ў амерыканскім Дэльрэй-Біч.
25 лютага ў першым крузе яны прайгралі лідэрам сусветнага парнага тэніса амерыканцам Бобу і Майку Браянам — 5:7, 3:6, інфармуе БелаПАН.
Дарэчы, у мінулым годзе Мірны выйграў гэтыя спаборніцтвы ў тандэме з брытанцам Джеймі Мюрэем, а ў 1999 годзе — з сербам Ненадам Зімонджычам.