Місіі ад СНД і БДІПЧ сыходзяцца ў ацэнках і разыходзяцца ў высновах

19 снежня адбылася сустрэча кіраўніка місіі ад СНД Сяргея Лебедзева з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ Гертам Арэнсам. Лебедзеў заявіў, што "нашыя падыходы да назірання, нашыя адзнакі ў апошнія гады набліжаюцца адзін да аднога". Выбарчую кампанію ў Беларусі ён ацаніў як "досыць спакойную". Арэнс пагадзіўся, што абедзве місіі часта сыходзяцца ў ацэнках выбарчага працэсу. А вось па выніках выбараў іх высновы, бывае, "моцна разыходзяцца". Праблемы ўзнікалі з-за падліку галасоў, які, паводле словаў Арэнса, "не заўжды праходзіў карэктна". Кіраўнік місіі БДІПЧ спадзяецца, што сёння назіральнікі змогуць скарыстацца магчымасцямі, якія прадставіў ім ЦВК падчас падліку галасоў, піша БелаПАН.