Місія СНД пачне 14 снежня назіранне за ходам датэрміновага галасавання
Наглядальнікі ад СНД пачнуць 14 снежня назіранне за ходам датэрміновага галасавання ва ўсіх абласцях Беларусі.
Доўгатэрміновыя наглядальнікі аналізуюць ход перадвыбарнай агітацыі, вядуць маніторынг друкаваных СМІ і эфірнага часу тэлеканалаў, адведзенага для асвятлення выбарчай кампаніі. Вывучаюцца ўмовы для правядзення сустрэч кандыдатаў, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, арганізацыі масавых мерапрыемстваў, парадак размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.
Місія наглядальнікаў ад СНД працуе ў Беларусі з 20 кастрычніка. У яе складзе акрэдытаваны больш як 320 чалавек, з іх 41 назіральнік працуе на доўгатэрміновай аснове, перадае БЕЛТА.