Місія СНД пачне 14 снежня назіранне за ходам датэрміновага галасавання

Наглядальнікі ад СНД пачнуць 14 снежня назіранне за ходам датэрміновага галасавання ва ўсіх абласцях Беларусі, паведамілі ў штабе місіі, перадае БЕЛТА.

Доўгатэрміновыя наглядальнікі аналізуюць ход перадвыбарнай агітацыі, вядуць маніторынг друкаваных СМІ і эфірнага часу тэлеканалаў, адведзенага для асвятлення выбарчай кампаніі. Вывучаюцца ўмовы для правядзення сустрэч кандыдатаў, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, арганізацыі масавых мерапрыемстваў, парадак размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.


Місія наглядальнікаў ад СНД працуе ў Беларусі з 20 кастрычніка. У яе складзе акрэдытаваны больш як 320 чалавек, з іх 41 назіральнік працуе на доўгатэрміновай аснове.