Мітрапаліт Філарэт узнагародзіў медалём Кірылы Тураўскага сябра Рады БНР
Мітрапаліт Філарэт, кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы, узнагародзіў медалём св. Кірылы Тураўскага вядомага беларускага эмігранта Янку Запрудніка. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Уладыкі Філарэта Андрэй Петрашкевіч:
«14 кастрычніка гэты спадар быў узнагароджаны медалём свяціцеля Кірылы Тураўскага за садзейнічанне ў будаўніцтве храма святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец… Такія царкоўныя ўзнагароды дае мітрапаліт».
Адзначым, што 81-гадовы Янка Запруднік з'яўляецца сябрам прэзідыўму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён – вядомы беларускі навуковец, аўтар некалькіх кніг па гісторыі Беларусі.
Медалямі св. Кірылы Тураўскага звычайна ўзнагароджваюцца святары, грамадскія і дзяржаўныя дзеячы.
Летась медаль з рук мітрапаліта Філарэта атрымаў цяпер ужо былы старшыня Мінскага аблвыканкаму Мікалай Дамашкевіч, а Аляксандр Лукашэнка быў уганараваны ордэнам св. Кірылы Тураўскага.