"Міжнародная Амністыя" дасылае паштоўкі родным Насты Палажанкі

"Мы жадаем Вам моцы ў гэтыя цяжкія часіны, і мы думаем пра вас. Мы хочам, каб Вы ўспрынялі гэтую паштоўку як знак салідарнасці і спадзяемся, што Настассю Палажанку і іншых зняволеных хутка вызваляць", - піша Фам Манжынава ў рускамоўнай паштоўцы.

"Мы жадаем Вам моцы і усяго найлепшага ў гэты сумны час", - гаворыцца ў ангельскамоўнай паштоўцы.

Падобныя жаданні змяшчаюцца і ў паштоўках на польскай і нямецкай мовах.

Нагадаем, у студзені "Міжнародная Амністыя" прызнала Насту Палажанку Вязнем сумлення, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.