"Міжнародная амністыя" звярнулася з патрабаваннем да Лукашэнкі

Увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне патрабуе ад кіраўніцтва Беларусі і асабіста Аляксандра Лукашэнкі праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя". Таксама праваабаронцы патрабуюць паведамляць сваякам пакараных смерцю пра месцы пахавання іх сваякоў.  Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на выканаўчага дырэктара "Міжнароднай амністыі ва Ўкраіне" Таццяну Мазур.

Паводле звестак праваабаронцаў, Беларусь застаецца адзінай дзяржавай у Еўропе і Цэнтральнай Азіі, якая ўжывае вышэйшую меру пакарання.

Нагадаем, 7 кастрычніка Беларусь заклікаў увесці мараторый на смяротнае пакаранне Еўрапарламент. У рэзалюцыі, прынятай напярэдадні Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, гаворыцца, што Еўрапарламент сур'ёзна занепакоены справядлівасцю судовых працэсаў у Беларусі, а таксама тым, што цела забітага не выдаецца сваякам для пахавання і месца пахавання не паведамляецца.


Глядзі таксама па тэме: Савет Еўропы: Пытанне аб адменесмяротнага пакарання — прынцыповае