Міжнародны алімпійскі Камітэт трэці раз праверыць Ціхана і Дзевятоўскага

Беларускіх кідальнікаў молата Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана правераць на допінг трэці раз. Пра гэта, па звестках "Спорт Беларусь", заявіў віцэ-прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах. Ён растлумачыў, што допінг-пробы захоўваюцца 8 гадоў і заўсёды ёсць магчымасць іх пераправерыць.

Нагадаем, Дзевятоўскага і Ціхана пасля Алімпіяды ў Пекіне пазбавілі заваяваных імі медалёў. Беларусы абскардзілі рашэнне МАК у Спартовым арбітражным судзе ў Лазане. Суд вынес рашэнне ў карысць нашых суайчыннікаў.