Міжнародны банкаўскі форум абмяркуе ў Мінску антыкрызісную палітыку
Міжнародны банкаўскі форум, прысвечаны супрацоўніцтву і перспектывам антыкрызіснай палітыкі банкаў краін СНД, Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, распачынае сваю працу ў панядзелак у Мінску.
Як паведамляе БЕЛТА, у ім прымуць удзел больш за 200 дэлегатаў з 40 краін: кіраўнікі банкаў, эксперты, прадстаўнікі дзелавых колаў. Адной з галоўных мэтаў мерапрыемства называецца фармаванне пазітыўнага іміджа Беларусі ў еўрапейскіх фінансавых колах для прыцягнення ў краіну замежных інвестыцый.