Міжнародны фэст прыгажосці "Белыя Росы" перанеслі з-за непрыбранага лёду
Міжнародны фэст прыгажосці "Белыя Росы", запланаваны на 8—11 траўня ў Мінску, пераносіцца. Прычынай гэтага стала тэхнічная непадрыхтаванасць месца правядзення. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на аргкамітэт фэсту, кіраўніцтва менскага Лядовага палаца да прызначанага тэрміну не прыбрала лёд. Новыя тэрміны фэсту будуць абвешчаныя дадаткова.
Нагадаем, у рамках фэсту "Белыя Росы" плануецца правядзенне 2-га адкрытага незалежнага чэмпіянату па цырульным мастацтве, дэкаратыўнай касметыцы і нейл-дызайне на кубак "Cадружнасці", а таксама шоў-паказы ад вядучых беларускіх і замежных стылістаў. У рамках фэсту таксама запланаваны майстар-клас па стрыжках.