Міжнародны валютны фонд: Сусветны крызіс будзе больш глыбокім і працяглым

Перспектывы сусветнай эканомікі пагоршыліся за апошні месяц, і краіны, якія стаяць на шляху развіцця, перажывуць у 2009 годзе першае з часоў Другой сусветнай вайны зніжэнне валавога ўнутранага прадукту ў гадавым вылічэнні. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Міжнароднага валютнага фонду. МВФ чакае, што рост валавога ўнутранага прадукта ва ўсім свеце ў наступным годзе складзе 2,2%, у той час, як у кастрычніку фонд прагназаваў яго на ўзроўні 3,0%.

"Рынкі пачалі рэагаваць на ўжытыя захады, але нават пры ўмове, што яны будуць рэалізаваныя ў хуткім часе, фінансавы крызіс будзе мець больш глыбокі і працяглы характар, чым мы меркавалі [у кастрычніку]", цытуе даклад Reuters.