МНС называе дзве магчымыя прычыны сённяшняга пажару ў інтэрнаце БНТУ
Дзве версіі разглядаюцца ў якасці найбольш верагодных прычынаў сённяшняга пажару ў інтэрнаце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ў Мінску. Паводле адной з іх, прычынай узгарання стаў неадключаны кіпяцільнік, ад якога маглі загарэцца рэчы, якія ляжалі на ложку ў адным з пакояў на трэцім паверсе. Паводле іншай, пажар здарыўся з-за няспраўнай электраправодкі, паведамляе агенцтва "Минск-новости".
Нагадаем, пажар патушылі праз 20 хвілін. На месца выязджалі 8 пажарных цыстэрнаў, іншая спецтэхніка. З будынка былі эвакуяваныя 180 чалавек, прычым 28 студэнтаў здымалі па пажарных лесвіцах.
Нагадаем, пажар патушылі праз 20 хвілін. На месца выязджалі 8 пажарных цыстэрнаў, іншая спецтэхніка. З будынка былі эвакуяваныя 180 чалавек, прычым 28 студэнтаў здымалі па пажарных лесвіцах.