МНС пачало службовае расследаванне па факце гібелі чатырох пажарных

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі праходзіць расследаванне гібелі чатырох выратавальнікаў на мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі. Гэты факт Еўрарадыё пацвердзіў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі: Віталь Навіцкі: "Натуральна, зараз службовае раследванне праходзіць. Але пра нейкія вынікі пакуль казаць рана".

Нагадаем, падчас пажару на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі абрынулася страха, пад абломкі якой трапілі 8 выратавальнікаў. Чацвёра з іх загінулі. Жалобная цырымонія па іх адбудзецца сёння, 13 траўня, у мінскім гарадскім упраўленні МНС. Пахаванне адбудзецца таксама сёння на Ўсходніх могілках сталіцы.