МНС правядзе праверку сувязі з насельніцтвам праз ТБ і радыё

МНС сёння правядзе тэхнічную праверку апавяшчэння насельніцтва з выкарыстаннем бягучага радка на тэлебачанні. Праверка пройдзе на тэлеканалах Беларусь-1, Беларусь-3, НТВ-Беларусь, АНТ, Сталічнае тэлебачанне, РТР-Беларусь, а таксама ў галоўным меню інтэрактыўнага тэлебачання IPTV ZALA. На экране з’явіцца бягучы радок: “Праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння МНС Рэспублікі Беларусь”. Гэта адбудзецца з 10.00 да 12.00.

Апроч таго, выратавальнікі правядуць такую ж праверку на радыё, перахопліваючы эфір FM-станцыяў. Будзе гучаць тэкст: “Праводзіцца праверка сістэмы апавяшчэння МНС Рэспублікі Беларусь”. Такія мерапрыемствы пройдуць з 14.15 да 14.30, інфармуе прэс-служба МНС.

Грамадзян пры гэтым просяць паставіцца з разуменнем да неабходнасці такіх праверак.