МНС: Закрыццё трубаправоду не звязанае з забаронай на пастаўкі мяса ў Расію
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі настойвае, што беларускі ўчастак нафтапрадуктаправоду "Ўнеча-Вентспілс" закрыты толькі з прычыны яго нездавальняючага тэхнічнага стану. Як заявіў у інтэрв'ю БЕЛТА прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі, для выратавальнікаў стала нечаканасцю, што нехта паяднаў у адну тэму часовае прыкрыццё нафтаправоду з забаронай на пастаўку прадукцыі двух беларускіх мясакамбінатаў у Расію. Ён адзначыў, што МНС вынесла пастанову па нафтаправодзе 17 ліпеня, а Рассельгаснагляд — 21 ліпеня.
Віталь Навіцкі нагадаў, што на тэрыторыі Беларусі некалькі разоў адбываліся даволі маштабныя ўцечкі дызельнага паліва з нафтапрадуктаправодаў, якія належаць "Захад-Транснафтапрадукту". У прыватнасці, гэта адбывалася ў 2007 і 2008 годзе.
Віталь Навіцкі падкрэсліў, што крок беларускага МНС па прыпыненні эксплуатацыі трубаправода не стаў нечаканасцю для яго ўладальнікаў, бо яны былі загадзя папярэджаныя.