Моцных дажджоў у першай палове чэрвеня не прадбачыцца

Гэтымі днямi краiны Заходняй Еўропы захлынула хваля моцных дажджоў, а ў паўднёвай частцы Вялiкабрытанii працяглыя ападкi выклiкалi сур’ёзную паводку.

Паводле iнфармацыi начальнiка службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрыя Рабава, у блiжэйшыя пяць дзён тэрыторыя Беларусi будзе знаходзiцца ў зоне скандынаўскага антыцыклону, таму дажджоў не прадбачыцца ўвогуле.

Згодна з доўгатэрмiновымi прагнозамi беларускіх сiноптыкаў, сур’ёзных дажджоў не будзе ў нашай краiне ў першай палове чэрвеня. Разам з тым спецыялiст упэўнены, што ў лiпенi, а магчыма, i ў жнiўнi, хваля моцных дажджоў абавязкова зачэпiць i тэрыторыю Беларусi.

Такiя лiўневыя сюрпрызы адбываюцца летам у нас амаль кожны год.

“Звязда”