Моладзевая зборная Беларусі па футболе выйграла ў аднагодкаў з Літвы

Моладзевая зборная Беларусі па футболе (узрост гульцоў да 21 году) правяла 25 сакавіка ў Пінску таварыскі матч супраць аднагодкаў з Літвы. З лікам 2:0 перамогу атрымалі гаспадары. Мячы забілі нападаючы наваполацкага "Нафтана" Дзмітры Камароўскі (на 24-й хвіліне) і паўабаронца барысаўскага БАТЭ Сяргей Крывец (на 32-й).

БелаПАН