Мсціслаўскія міліцыянты замест адпачынку зарабляюць грошы на жніве
Мсціслаўскія міліцыянты Сяргей Анфісаў і Руслан Сокал вырашылі правесці адпачынак у полі, на жніве. Яны працуюць на новым камбайне і кожны дзень дакладаюць пра поспехі свайму начальніку - кіраўніку Мсціслаўскага РАУС Мікалаю Казакевічу. На сённяшні дзень міліцэйская брыгада намалаціла тысячу тон збожжа. Казакевіч: "Зайшоў да мяне супрацоўнік, памочнік дзяжурнага. Кажа: у мяне адпачынак па графіку, дазвольце мне пайсці памочнікам на камбайн. Другі таксама выказаў жаданне. Я абодвух запрасіў, кажу: вы ўвогуле разумееце, што гэта? Участковы кажа, што з 5 год з бацькам на камбайне працаваў. Я звязаўся з кіраўніцтвам раёна, было прынятае рашэнне выдзяліць новы камбайн. Яны самі прыгналі гэты камбайн і працуюць. Сёння ўжо тысячу далі".
За працу ў полі замест адпачынку міліцыянты змогуць зарабіць немалыя грошы. Начальнік мясцовай міліцыі дакладны заробак камбайнёраў не ведае, але кажа, што заробак міліцыянта ў параўнанні з ім "адпачывае". Найлепшыя камбайнёры маюць па 3-4 мільёны за месяц ды бясплатны хлеб.