М.Статкевіч: Як адзіны арганізатар Дня Волі я нікуды жаліцца не збіраюся
Каментуючы жаданне іншых сузаяўнікаў акцыі ў Дзень Волі заклікаць міжнародную супольнасць да жорсткай пазіцыі ў дачыненні беларускіх уладаў, Мікола Статкевіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”, сказаў, што не збіраецца далучыцца да гэтых заяваў. Мікола Статкевіч адзначыў, што ён адзіны з арганізатараў не адмовіўся ад адказнасці за арганізацыю мітынгу на плошчы Якуба Коласа, і “як адзіны афіцыйны арганізатар ні ў якія структуры жаліцца не збіраецца”.
Мікола Статкевіч: Ва ўсіх краінаў і дзяржаў ёсць вочы ў выглядзе тэлевізіі, таму, я думаю, еўрапейскія дзяржавы самі могуць зрабіць высновы адносна таго, што адбываецца ў Беларусі.
Мікола Статкевіч: Ва ўсіх краінаў і дзяржаў ёсць вочы ў выглядзе тэлевізіі, таму, я думаю, еўрапейскія дзяржавы самі могуць зрабіць высновы адносна таго, што адбываецца ў Беларусі.