МТС палохае абанентаў адказнасцю за выкарыстанне "шэрых" тэлефонаў
Пра праблемы, якія могуць узнікнуць з-за карыстання "шэрымі" тэлефонамі, папярэджвае сваіх абанентаў кампанія МТС. Яна паведамляе, што ў Беларусі плануецца ўвядзенне адказнасці за
выкарыстанне тэлефоннага апарата са змененым ідэнтыфікацыйным нумарам
(IMEI) альбо ў тым выпадку, калі яго ідэнтыфікацыйны нумар занесены ў
базу выкрадзеных ці нелегальна ўвезеных у нашу краіну.
Гэтае інфармаванне сваіх абанентаў МТС праводзіць з 1 ліпеня ў адпаведнасці з прадстаўленнем Генеральнай пракуратуры.
Наша ніва
Гэтае інфармаванне сваіх абанентаў МТС праводзіць з 1 ліпеня ў адпаведнасці з прадстаўленнем Генеральнай пракуратуры.
Наша ніва