МУС хоча змагацца з карупцыянерамі ва ўладзе згодна з Канвенцыяй ААН
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі хоча ўвесці ў дзеянне ў краіне артыкул 20 Канвенцыі ААН супраць карупцыі. Гэтая норма прадугледжвае крымінальную адказнасць за незаконнае ўзбагачэнне, калі публічная асоба, прадстаўнік улады не пацвярджае свае выдаткі законна атрыманымі прыбыткамі. Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў начальніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС Эдуард Нікіцін. "Па гэтым шляху ідзе ўвесь мір. Калі ты займаеш пасаду ў дзяржапараце, то павінен быць падсправаздачным у фінансавых пытаннях. Дзяржаве неабходна ведаць крыніцу тваіх сродкаў. Не можа чыноўнік растлумачыць, адкуль пры зарплаце ў мільён рублёў катэдж пад Мінскам і яхта ў Маямі, значыць, факт незаконнага ўзбагачэння меў месца", — пераказвае БелаПАН словы Нікіціна.
"Магчыма, мы прыйдзем да таго, каб дэкларацыі прыбыткаў вышэйшых службовых асоб былі агульнадаступнымі", — выказаў меркаванне прадстаўнік МУС. Пакуль, па словах Нікіціна, гэтая ініцыятыва не знайшла падтрымкі ў іншых органах дзяржкіравання.