МУС выявіла змову супраць гродзенскага губернатара і намесніка міністра
Змову, мэтай якой была фізічная ліквідацыя губернатара Гродзенскай вобласці Ўладзіміра Саўчанкі і намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко, выявіла Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Яна была, нібыта, раскрытая "на стадыі падрыхтоўкі" і цяпер справу ўзялі на кантроль не толькі МУС і Генпракуратура, але і КДБ, паведамляе "Ежедневник". Паводле звестак МУС, замах на Саўчанку і Камянкова планаваўся вясной-восенню 2005-га з выкарыстаннем выбухоўкі і гранатамёта. Група мяркуемых "тэрарыстаў" складалася з былых "афганцаў".
Следства мяркуе, што ў яе ўваходзіў і ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, які з лютага 2009-га знаходзіцца за кратамі, яго абвінавачвалі ў наўмысным знішчэнні маёмасці. Гранатамёт і выбухоўка ў справе Аўтуховіча з'явіліся пазней. Распачатая новая крымінальная справа, следчая група праводзіць актыўныя мерапрыемствы сярод сяброў і знаёмых Мікалая Аўтуховіча, асабліва сярод ветэранаў вайны ў Афганістане.
Як адзначае "Ежедневник", і Саўчанка, і Камянко пра, нібыта, выкрытую змову ўжо ведаюць.