МУС зладзіць баксёрскі турнір для футбольных заўзятараў
Беларуская міліцыя гатовая арганізаваць спаборніцтвы па боксе сярод агрэсіўных футбольных заўзятараў, паведамляе сайт ESPORT.BY. На турнір будуць запрошаныя найперш прадстаўнікі з хуліганскіх фанацкіх груповак, якія ўжо знаходзяцца ў міліцыі на кантролі. “Такія ёсць шмат у якіх гарадах Беларусі, — зазначалі ў МУС. — Гэта групы агрэсіўных заўзятараў, якія адрозніваюцца добрай спартовай падрыхтоўкай і захапляюцца баявымі адзінаборствамі.
На футбольных матчах яны звычайна не прысутнічаюць, а іх мэтай з'яўляецца арганізацыя сілавога высвятлення адносінаў”.
На футбольных матчах яны звычайна не прысутнічаюць, а іх мэтай з'яўляецца арганізацыя сілавога высвятлення адносінаў”.