Музей Багдановіча згадае паэта разам з афіцыйным Саюзам пісьменнікаў

Сёння адзначаецца дзень памяці Максіма Багдановіча. У музеі паэта ў Мінску пройдзе шэраг мерапрыемстваў. А 12-й гадзіне да помніка Багдановічу ўсклалі кветкі. Пасля адбылася паніхіда ў царкве святых Пятра і Паўла на Нямізе. У другой палове дня будуць узнагароджваць пераможцаў конкурсу прэзентацый, у якім прымалі ўдзел вучні з усёй Беларусі. Увечары пройдзе вечарына, якую ладзяць супрацоўнікі музея разам з афіцыйным саюзам пісьменнікаў.

Супрацоўніца музея: "У 16.30 вечарына "Ў краіне светлай", прысвечаная Дню памяці паэта. Гэта традыцыйнае мерапрыемства, будуць прамовы і спевы. Сярод удзельнікаў маладыя паэты, барды ды члены саюзу пісьменнікаў Беларусі".