Мужчына атрымаў апёкі, калі пасля працы з растваральнікам закурыў цыгарэту
З апёкамі 1-3 ступені яго шпіталізавалі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.
У другой палове дня 5 лістапада здарэнне адбылося ў пасёлку Прывольны Мінскага раёна. Мінчук на тэрыторыі свайго прысядзібнага ўчастка каля гаража прамываў растваральнікам рухавік легкавога аўтамабіля. Праз нейкі час ён закурыў цыгарэту. Адразу ж загарэліся пальчаткі, прасякнутыя растваральнікам.
Як паведамляе прэс-служба МНС, мужчына атрымаў апёкі 1-3-й ступені галавы, шыі, рук (5% цела).
БЕЛТА дадае, што пацярпелы шпіталізаваны ў бальніцу хуткай меддапамогі. Туды яго завёз сусед, які стаў сведкам здарэння і прыйшоў на дапамогу.