Мужчына, які нападаў на дзіця, уладкоўваўся на працу ў адміністрацыю раёна
У Мінску затрымалі зламысніка, які здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах дзіцяці.
У Мінску затрымалі мужчыну, які ўвечары 14 чэрвеня каля аднаго з дамоў па вуліцы Маскоўская здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах дзіцяці. Яго зафіксавала камера відэаназірання. Міліцыя распаўсюдзіла здымкі і гэта дапамагло затрымаць зламысніка.
Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, супрацоўніца адміністрацыі Маскоўскага раёна звярнула ўвагу на мужчыну, які ў калідоры праглядаў стэнды. Яго твар падаўся ёй знаёмым. Жанчына прыгадала, што бачыла яго на фота ў СМІ ў якасці чалавека, якога шукае міліцыя. Супрацоўніца адміністрацыі звярнулася да праваахоўнікаў, мужчыну затрымалі. Высветлілася, што ён прыйшоў з мэтай працаўладкавання.
Міліцыя праводзіць праверку па дадзеным факце.
Фота: guvd.gov.by