Мужчына забіў падлетка, бо яму падалося, што той пагражаў яго сыну
У Бабруйску 47-гадовы мужчына збіў да смерці 17-гадовага падлетка на вачох свайго сына, паведамляе “Камсамолка”. Прычына забойства: мужчыне падалося, быццам яго сыну пагражалі і калісьці раней прыходзілі “паразмаўляць па-мужчынску”. Сын спрабаваў спыніць бацьку і крычэў: “Тата, гэта не той чалавек! Не бі яго!” Але ж бацька не зрэагаваў. Абвінавачаны ў юнацтве трапіў у турму на 10 год за разбойны напад, замах на згвалтаванне і асабліва злоснае хуліганства. Пасля вызвалення ён шмат гадоў жыў нармальным жыццём: уладкаваўся на працу кіроўцам, стварыў сям’ю і гадаваў уласнага сына.
Ён не выказаў шкадавання пра здзейсненае. Мужчына да таго ж не згодны з тым, што яго дзеянні кваліфікуюць як забойства з асаблівай жорсткасцю. Ён кажа, што не хацеў забіваць хлопчыка. За гэтае злачынства яму пагражае ад 8 да 25 год пазбаўлення волі.