Мужчына загінуў, калі разагнаў вазок з супермаркета да хуткасці 80 км/г

Мужчына загінуў, калі разагнаў вазок з супермаркета да хуткасці 80 км/г

У аўстралійскім Сіднэі адзін грамадзянін Швецыі загінуў, другі сур'ёзна пацярпеў пасля таго, як яны вырашылі праехаць на пакінутым вазку з супермаркета. Мужчыны ўначы вярталіся дахаты і знайшлі пусты вазок. Адзін з іх сеў у яго, іншы стаў на падножку. Яны паехалі па крутым схіле шашы і развілі хуткасць да 80 км/г. Паводле дадзеных паліцыі, вазок сутыкнуўся з аўтамабілем, мужчыны ўпалі на асфальт, інфармуе РІА "Новости".

Фота: flikcr.com