Мужчына заснуў за ігравым аўтаматам, а пасля разграміў клуб (фота)
Здарэнне адбылося ў адным з клубаў па вуліцы Чкалава ў Мінску.
25-гадовы мінчук прайграў грошы, якія меў з сабой, а пасля чарговай порцыі алкаголю заснуў за ігравым аўтаматам. Калі ж яго пабудзіў адміністратар, мужчына пачаў граміць усё, што траплялася на яго шляху: дасталося і маёмасці, і супрацоўнікам клуба. Калі прыехалі міліцыянты, у зламысніка ў руках ужо быў нож. Яго затрымалі.
Прэс-служба сталічнай міліцыі паведамляе, што раней мужчына неаднаразова трапляў за краты.

Фота — guvd.gov.by