Мужчына зрабіў сэлфі на фоне пажару і атрымаў 20 гадоў турмы
У ЗША мужчына зрабіў сэлфі на фоне пажару і атрымаў 20 гадоў турмы. Таксама ён мусіць заплаціць штраф — 60 мільёнаў долараў. Амерыканца Уэйна Алена Хантсмэна прызналі вінаватым у падпале лесу і знішчэнні маёмасці. Ён прызнаў сваю віну, хаця раней гаварыў, што не мае дачынення да пажару, інфармуе РІА "Новости".
Паліцыя зацікавілася Хантсмэнам, калі даведалася, што ён рабіў сэлфі паміж двума вогнішчамі. Ён пахваліўся нейкаму кіроўцу, паказаў яму відэа, а той запісаў ролік і перадаў яго ў праваахоўныя органы. Праз некалькі дзён Уэйна Алена Хантсмана арыштавалі.
Пажар у Каліфорніі здарыўся ў 2014 годзе. Яго прызналі самым магутным за апошнія дзесяцігоддзі — ён працягваўся амаль месяц. З-за стыхійнага бедства былі знішчаны амаль 100 тысяч акраў лясоў, разбураныя 12 жылых дамоў і 100 іншых будынкаў.