Мужчыне, які двойчы "мініраваў" вакзал у Мінску, пагражае да 7 гадоў зняволення

Мужчыне, які двойчы "мініраваў" вакзал у Мінску, пагражае да 7 гадоў зняволення

36-гадоваму мужчыне, які двойчы за паўгадзіны "мініраваў" чыгуначны вакзал у Мінску, пагражае ад 3 да 7 гадоў зняволення, альбо абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў. Ён тэлефанаваў на лінію МНС уначы 23 студзеня і гаварыў пра выбухоўку на пероне "Мінска-Пасажырскага". Сапёры праверылі тэрыторыю і нічога не знайшлі.

Зламысніка вылічылі. Распачатыя крымінальныя справы па артыкуле "заведама непраўдзівае паведамленне пра небяспеку", паведамляе БЕЛТА.