Мужчыну, які параніў епіскапа Сафронія, накіруюць на прымусовае лячэнне
На прымусовае лячэнне накіруюць мужчыну, які параніў нажом епіскапа Сафронія. Нагадаем, што напрыканцы жнiўня ў Магiлёўскiм саборы Трох Свяцiцеляў перад нядзельнай лiтургiяй 36-гадовы мужчына нанёс епiскапу Магiлёўскаму i Мсцiслаўскаму нажавыя раненнi. Уладыку Сафронiю тады зрабiлi тэрмiновую аперацыю, ён ачуняў. А мужчыну, якi напаў на яго, затрымалi, i цяпер утрымлiваюць пад вартай.
Як паведамляе газета "Звязда", расследаванне гэтай крымiнальнай справы завершана. Высветлiлася, што нападнiк — хворы чалавек, якi пакутуе на паранаiдальную шызафрэнiю. Судова-псiхiятрычная экспертыза вызначыла, што злачынства ён учынiў у бессвядомым стане.
Суд вырашыць яго лёс: верагодней за ўсё, мужчына будзе ўтрымлiвацца ў псiхiятрычнай бальнiцы пад строгiм наглядам.