Мужчыну, які забіў сваю жонку талеркай, арыштавалі толькі праз 3 дні
На Глыбоччыне раніцай 12 жніўня арыштавалі мужчыну, які тры дні таму забіў сваю жонку талеркай. Нагадаем, 58-гадовы жыхар адной з вёсак Глыбоцкага раёну раззлаваўся, што жонка не прыгатавала вячэру. Ён схапіў са стала пустую талерку ды кінуў жонцы у твар. Удар быў такім моцным, што жанчына сканала на месцы. Мужчына толькі на наступны дзень заўважыў, што жонка загінула — раззлаваны, ён зачыніўся ў пакоі і не хацеў яе бачыць.
Паведамляецца, што падчас сваркі абодва супругі былі п’яныя. Пракуратура Глыбоцкага раёна распачала крымінальную справу.
Паведамляецца, што падчас сваркі абодва супругі былі п’яныя. Пракуратура Глыбоцкага раёна распачала крымінальную справу.