Музыка Юрый Шаўчук выказаў словы падтрымкі Ўладзіміру Някляеву

"Малюся пра хуткае вызваленне выдатных грамадзян, сыноў цудоўнай краіны, якія шукаюць для яе дабра і святла, неабыякавых да яе будучыні. Свабоду палітвязням!", — гаворыцца ў паведамленні, якое прыйшло на блог Уладзіміра Някляева. На блог палітвязня Ўладзіміра Някляева прыйшло паведамленне ад Юрыя Шаўчука, лідэра рок-гурта ДДТ. Ён перадаў Ўладзіміру Някляеву і іншым палітвязням словы падтрымкі.

"Вельмі трывожыць лёс Уладзіміра Някляева, майго добрага знаёмага, і іншых апазіцыянераў, схопленых уладамі Беларусі падчас мірнай акцыі ў Мінску 19 снежня 2010 года. Малюся пра хуткае вызваленне выдатных грамадзян, сыноў цудоўнай краіны, якія шукаюць для яе дабра і святла, неабыякавых да яе будучыні. Свабоду палітвязням!
",  гаворыцца ў паведамленні.

Фота — motifey.ru


Уладзімір Някляеў і Юрый Шаўчук падчас сустрэчы, 2010 г.