Музыка з новага фільма пра Джэймса Бонда загучала ў рэкламе газіроўкі

Джэк Уайт заявіў, што не мае да гэтага бязладдзя ніякага дачынення. Як паведамляе NME, лідэр The White Stripes вельмі расчараваны тым, што музыка з песні «Another Way To Die», якую ён разам з Алішай Кіз запісаў для новай серыі прыгодаў брытанскага супершпіёна Джэймса Бонда «Квант літасці», зараз гучыць яшчэ і ў рэкламным роліку кампаніі Coca Cola. Цяпер гэты ролік размешчаны на сайце газеты Guardian.

Нагадаем, што 22 серыя «бандыяны» «Квант літасці» павінна выйсці ў пракат 7 лістапада 2008 года. Да таго, як за працу над саўндтрэкам да фільма ўзяліся Кіз і Уайт, напісаць загалоўную песню для фільма прапаноўвалі Эмі Уайнхаўс, Лявоне Люіс і Дафі.

Фота: www.etoday.ru