Мядзведзеў просіць Пуціна стаць прэм’ерам пасля абрання новага прэзідэнта
Першы віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітры Мядзведзеў заявіў, што просіць Уладзіміра Пуціна ўзначаліць урад, які будзе сфармаваны пасля выбараў новага прэзідэнта. Ён адзначыў, што для захавання пераемнасці цяперашняга курсу мала абраць новага прэзідэнта, які прытрымліваецца абранага Расіяй шляху.
"Не менш важна захаваць дзеяздольнасць каманды, сфармаванай дзеючым прэзідэнтам", — падкрэсліў Мядзведзеў, якога ў панядзелак Уладзімір Пуцін назваў сваім пераемнікам.
"Не менш важна захаваць дзеяздольнасць каманды, сфармаванай дзеючым прэзідэнтам", — падкрэсліў Мядзведзеў, якога ў панядзелак Уладзімір Пуцін назваў сваім пераемнікам.