Мытны саюз пойдзе ў Сусветную гандлёвую арганізацыю асобнымі краінамі
Расія, Казахстан і Беларусь адновяць перамовы пра далучэнне да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) як асобныя дзяржавы. Аднак яны будуць дзейнічаць у шчыльнай каардынацыі адзін з адным, паведамляе РІА "Новости". Адпаведную заяву зрабілі прадстаўнікі трох краін пасля кансультацый 15 кастрычніка ў Жэневе. Пры гэтым, кажуць перамоўцы, Расея, Казахстан і Беларусь па-ранейшаму ставяць сабе мэтай уступіць у СГА ў максімальна сціслыя тэрміны ў складзе Мытнага саюза.
Прадстаўнік Казахстана на перамовах Жанар Айтжанава адзначыла, што неабходнасць узгаднення мытных тарыфаў прымусіць Казахстан вярнуцца да пытання аб мытах, ужо абгавораных з чальцамі СГА. Аднак прадстаўнік Расіі Максім Медзвядкоў, які ўзначальвае на кансультацыях у Жэневе дэлегацыю трох краін, заявіў, што яго дзяржава не будзе ўздымаць максімальныя мыты, якія ўжо абмяркоўваліся ў рамках Мытнага саюза.
Нагадаем, што сёлета ў чэрвені кіраўнікі ўрадаў трох краін вырашылі апавясціць СГА пра уступленне ў яе ў якасці адзінай мытнай тэрыторыі. Усе тры краіны прыпынілі двухбаковыя перамовы па далучэнні да арганізацыі на час правядзення кансультацый па фармаванні адзінай пазіцыі Мытнага саюза.